ВАШЫНГТОН. Сёньня віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні сказаў, што ўрад Саддама Гусэйна – традыцыйны спонсар тэрарызму. У той самы час Чэйні падкрэсьліў, што паміж апошнімі тэрактамі ў ЗША і ірацкім рэжымам ніякіх сувязяў ня знойдзена. Дзяржаўны Сакратар ЗША Колін Паўэл падтрымаў словы Чэйні, але сказаў, што Злучаныя Штаты працягнуць палітыку антыірацкіх санкцыяў, бо Ірак традыцыйна падтрымліваў тэрарызам і цяпер стараецца распрацоўваць зброю масавага зьнішчэньня.