Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:13 ]  Сёньня ўзнавіліся перамовы паміж Паўночнай і Паўдзённай Карэяй


СЭЎЛ. Сёньня дэлегацыі Паўночнай і Паўдзённай Карэі ўпершыню пасьля таго, як камуністычны Пхеньян шэсьць месяцаў таму перапыніў іхныя кантакты, распачалі перамовы. Рхі Бонг-Джо – кіраўнік паўдзённакарэйскага міністэрства ў справах аб’яднаньня сказаў, што Паўднёвая Карэя дамагаецца ад Паўночнай Карэі выкананьня ранейшых супольных праектаў. Праекты ўсталяваньня даверу ўлучаюць аднаўленьне чыгуначнай і дарожнай сувязі, а таксама пракладку газаводу. Паводле пх’еньянскіх сродкаў масавай інфармацыі, Паўночная Карэя запатрабавала электраэнэргіі і іншых выгодаў у абмен на ажыцьцяўленьне праектаў. Сродкі масавай інфармацыі Паўночнай Карэі таксама паведамілі, што прэзыдэнт Кім Чэн Ір сёньня правёў трэйці цягам апошніх двух тыдняў агляд войска і загадаў выбранцам падвысіць баявую гатовасьць.
XS
SM
MD
LG