ПАНДШЭРСКАЯ ДАЛІНА (Афганістан). Сёньня, ля сваёй роднай вёскі Сарыча ў Пандшэрскай даліне быў пахаваны вайсковы кіраўнік антыталібаўскай кааліцыі, этнічны таджык Ахмад Шах-Масуд. Масуд памёр ноччу з пятніцы на сыботу ад ранаў, якія ён атрымаў у выніку замаху. У пахаваньні бралі ўдзел тысячы людзей, у тым ліку зрынуты прэзыдэнт Афганістану Барханутдзін Рабані, новы кіраўнік сілаў кааліцыі гэнэрал Фахім, а таксама 13-гадовы сын Шах-Масуда, які пракляўся працягваць барацьбу супраць Талібаў. Мінулае нядзелі два тэрарысты-самагубцы, якія назваліся арабскімі журналістамі, выбухнулі бомбу ў часе сустрэчы з Масудам.