Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:01 ]  Расьце колькасьць ахвяраў тэрарыстычнага нападу на Злучаныя Штаты


ВАШЫНГТОН. Расьце колькасьць ахвяраў учыненага ў аўторак тэрарыстычнага нападу на Злучаныя Штаты. Пацьверджаная колькасьць загіблых і зьніклых бязь вестак цяпер налічвае 5124 чалавекі ­ на 225 чалавек болей, чым учора. Пад руінамі Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру былі знойдзеныя 152 чалавекі, 92 зь іх былі апазнаныя. Ужо амаль не застаецца надзеі, што нехта з ахвяраў можа быць жывы. Зь месца трагедыі пакуль што зьнята 20 тысячаў тонаў абломкаў зь меркаванага мільёну тонаў. 189 чалавек лічацца загіблымі ў будынку Пэнтагону.
XS
SM
MD
LG