Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:34 ]  Македонія просіць НАТО, каб пасьля міратворчай місіі ў краіне засталіся 350 міратворцаў


СКОП”Е. Паводле інфармацыі, што паступае ад заходніх інфармацыйных агенстваў, македонскі ўрад зьвярнуўся да генэральнага сакратара НАТО Джорджа Робэртсана з просьбай пакінуць у Македоніі пасьля завяршэньня апэрацыі па збору зброі ў альбанскіх паўстанцаў 350 вайскоўцаў зь міратворчага кантынгенту НАТО. Прадстаўнік НАТО Марк Лэйці заявіў сёньня, што НАТО разглядае македонскія прапановы як “канструктыўныя і карысныя”. Мінулым тыднем краіны Эўразьвязу прыйшлі да высновы пра неабходнасьць пакінуць у Македоніі міжнародны вайсковы кантынгэнт, які мог бы быць буфэрам паміж славянскай і альбанскай абшчынамі краіны. Македонскія ўлады выключаюць такую магчымасьць.
XS
SM
MD
LG