Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:13 ]  Садам Хусэйн заклікаў ЗША і іншыя краіны Захаду ня йсьці “новым крыжовым паходам” супраць мусульманаў і арабаў


БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн заклікаў ЗША і іншыя краіны Захаду ня йсьці “новым крыжовым паходам” супраць мусульманаў і арабаў у адказ на тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон. У зачытаным па багдадскай тэлевізіі адкрытым лісьце краінам Захаду Садам Хусэйн заяўляе, што Злучаным Штатам неабходная “мудрасьць, а не ваенная сіла”. Паводле ірацкага лідэра, у мінулым выкарыстаньне ваеннай моцы не прынесла Амэрыцы пажаданых вынікаў. Адразу пасьля трагедыі ў ЗША Садам Хусэйн выказаў задавальненьне, заявіўшы, што Амэрыка зьбірае ўраджай ад той палітыкі, якую яна вядзе ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG