Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:15 ]  Знойдзеная другая «чорная скрынка» з самалёта, які разьбіўся ў Пэнсылвэйніі


СОМЭРСЭТ (ШТАТ ПЭНСЫЛВЭЙНІЯ). Пашуковыя каманды знайшлі другую «чорную скрынку» з самалёта, які ў аўторак быў захоплены тэрарыстамі і разьбіўся на захадзе штату Пэнсылвэйнія. «Чорная скрынка» была знойдзеная на глыбіні 7 з паловай мэтраў у варонцы, утворанай выбухам. Прадстаўнік ФБР Біл Кроўлі паведаміў, што «скрынка» была ў добрым стане. Улады спадзяюцца, што зьвесткі, якія захоўваюцца ў самапісным мэханізме, дадуць тлумачэньні аб прычынах катастрофы і асобах захопнікаў.
XS
SM
MD
LG