ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл папярэдзіў талібанскае кіраўніцтва Афганістану, што яно ня можа адмяжоўваць сябе ад тэрарыстаў, якім яно дае прытулак на тэрыторыі краіны.
Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, Паўэл заявіў, што ЗША маюць браць пад увагу, хто дае ўкрыцьце тэрарыстам у той час, калі Амэрыка ладзіць міжнародную антытэрарыстычную кампанію.
Паўэл зноў паўтарыў, што Усама Бін Ладэн – адзін з галоўных падазраваных у арганізацыі тэрарыстычнага нападу ў аўторак на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Але Дзяржсакратар дадаў, што пакуль што дакладна не ўстаноўлена, што менавіта Бін Ладэн стаіць за тэрарыстычнымі нападамі на ЗША.