Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:05 ]  Эўрапейскі Зьвяз сёньня заявіў, што Беларусь мусіць палепшыць становішча з правамі чалавека ў краіне і рухацца да дэмакратыі


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз сёньня заявіў, што Беларусь мусіць палепшыць становішча з правамі чалавека ў краіне і рухацца да дэмакратыі, калі яна хоча мець лепшыя сувязі з Захадам. У заяве, прынятай Бэльгіяю, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, гаворыцца, што разьвіцьцё дачыненьняў Зьвязу зь Беларусьсю будзе ў значнай ступені залежаць ад захоўваньня правоў чалавека і посьпехаў у дэмакратызацыі краіны. Заява Эўразьвязу была прынятая празь дзень пасьля звароту беларускіх уладаў да Захаду з заклікам спыніць ізаляцыю краіны.
XS
SM
MD
LG