КАБУЛ. Прадстаўнікі руху Талібан папярэдзілі сёньня пра гатовасьць адпомсьціць, калі Злучаныя Штаты нападуць на іхную краіну ў адказ на тэрарыстычныя ўдары па Нью-Ёрку й Вашынгтоне. Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл сёньня пацьвердзіў, што савудаўскі тэрарыст Усама бін Лядэн, які, як мяркуецца, жыве ў Афганістане, разглядаецца як галоўны падазраваны ў сувязі з аўторкавымі нападамі. Злучаныя Штаты паабяцалі нанесьці ўдар па адказных за напады і па тых, хто дае ім прытулак. Аднак прадстаўнік талібаў Абдул Хай Мутамаэн заявіў сёньня, што ісьлямскія фундамэнталісты гатовыя «адпомсьціць любымі сродкамі» ў выпадку амэрыканскай ваеннай атакі супраць Афганістану. Мутамаэн таксама папярэдзіў суседні Пакістан супраць аказаньня любой дапамогі Злучаным Штатам у нападзе на Афганістан або бін Лядэна.