Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:33 ]  Знойдзеныя «чорныя скрынкі» з самалёта, што ўпаў на Пэнтагон


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў паведамілі, што сёньня былі знойдзеныя гэтак званыя «чорныя скрынкі» з самалёта, што разьбіўся ў аўторак, упаўшы на Пэнтагон. Гэтыя «чорныя скрынкі» могуць быць крыніцай вельмі важнай інфармацыі пра лёс захопленага самалёта – аднаго з чатырох, ужытых тэрарыстамі ў аўторак. Паводле апошніх зьвестак, каля 190 чалавек загінулі ў Пэнтагоне і каля 5000 – у будынках Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру. Загінулі таксама 226 чалавек, якія былі на борце захопленых самалётаў. Амэрыканскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што тэрарыстаў было як найменей 18 чалавек, яны мелі значную колькасьць памагатых у Злучаных Штатах ды іншых краінах.
XS
SM
MD
LG