Іслямабад. Прэзыдэнт Пакістану генэрал Пэрвэз Мушараф пацьвердзіў сёньня, што Іслямабад гатовы да супрацоўніцтва з Вашынгтонам у справе барацьбы з тэрарызмам.Пра гэта паведаміў пасьля сустрэчы з Мушарафам новы амбасадар Злучаных Штатаў у Пакістане Вэндзі Чэмбэрлэн. Дэталі не падаюцца.Аглядальнікі мяркуюць, што амэрыканскія ўлады разьлічваюць на дапамогу Пакістану ў пошуках фундатара міжнароднага тэрарызму Усамы Бін Ладэна, які напэўна хаваецца ў суседнім Афганістане. Бін Ладэн падазраецца ў арганізацыі тэрактаў у ЗША 11 верасьня.
Пакістан прызнае легітымнасьць рэжыму афганскіх талібаў.
У чацьвер за зачыненымі дзьвярыма ў Душанбэ адбылася сустрэча дыпляматаў з Расеі, Ірану, Індыі і яшчэ шэрагу краінаў, што не падтрымліваюць руху Іалібан. Яны абмяркоўвалі магчымасьці вайсковай і гуманітарнай дапамогі сілам, што супрацьстаяць талібам.