БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз заявіў пра гатовасьць знайсьці і пакараць тых, хто нясе адказнасьць за тэрарыстычныя акты ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне.
У рэзалюцыі, прынятай сёньня на надзвычайным паседжаньні міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлі, гаворыцца, што тэрарыстам і іхным фундатарам ня ўдасца знайсьці бясьпечнага ўкрыцьця.
У дакумэнце падкрэсьліваецца, што ўчорашнія акты тэрору былі ўдарам ня толькі па Злучаных Штатах, але і па ўсяму чалавецтву.
Эўрапейскі Зьвяз мае намер накіраваць у ЗША больш шасьцісот экспэртаў дзеля аказаньня дапамогі Злучаным Штатам у выратавальных працах.
Міністры заклікалі грамадзянаў сваіх краінаў абвесьціць дзень жалобы па загіблых. У пятніцу апоўдні паводле сярэдняэўрапейскага часу адбудзецца хвіліна жалобы.