МЕНСК. Беларуская міліцыя дазволіла шматлікім жыхарам краіны пакінуць кветкі і запаліць сьвечкі ля агароджы вакол амбасады Злучаных Штатаў, на знак жалобы ў сувязі з учорашнімі тэрарыстычнымі актамі. Аляксандар Лукашэнка, чый рэжым не прызнаны ўрадам ЗША, таксама выказаў свае спачуваньні.