Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліані паведаміў сёньня, што тры чалавекі, якія засталіся жывымі, былі ўратаваныя з-пад завалаў і што выратавальнікі ведаюць яшчэ пра чатырох жывых. На ягоную думку, “некалькі тысячаў чалавек” знаходзяцца пад руінамі Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру.