Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:51 ]  Чацьверты авіяляйнэр пацярпеў крушэньне каля гораду Пітсбург у ЗША


НЬЮ-ЁРК. Мэр Нью-Ёрку Джуліані арганізоўваў сёньня эвакуацыю жыхароў ніжняй часткі Манхэтану. Дзеля гэтага выкарыстоўваліся адпаведныя лініі мэтро і нават вадаплавы. Дакладная колькасьць ахвяраў дасюль невядомая і, паводле мэра, гэта цяжка будзе ўдакладніць бліжэйшым днём. Фэдэральнае бюро расьследаваньняў ЗША заявіла, што невядома, хто стаіць за гэтымі тэрарыстычнымі актамі, хто плянаваў і каардынаваў іх. Чацьверты авіяляйнэр пацярпеў крушэньне каля гораду Пітсбург у ЗША. Разам на чатырох самалётах знаходзіліся прынамсі 266 чалавек. Усе, праўдападобна, загінулі.
XS
SM
MD
LG