ВАШЫНГТОН. Лідэры шэрагу краінаў адрэагавалі на тэракты ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаў спачуваньне амэрыканскаму народу ў сувязі з “жудаснай трагедыяй”.
Прэм”ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр назваў тэрарызам “новым усясьветным злом” і выказаў спачуваньне амэрыканскаму народу. Ён сказаў, што атакі зьдзейсьненыя фанатыкамі, абыякавымі да чалавечых жыцьцяў.
Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак прыпыняе візыт у Брытанію ў сувязі з падзеямі ў ЗША.
Канцлер Нямеччыны Шродэр склікае тэрміновую сэсію Рады Бясьпекі.
У сувязі з тэрактамі Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл вяртаецца ў ЗША з Пэру, дзе ён быў зь візытам.