Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:40 ]  Сытуацыя ў ЗША ў сувязі з тэрарыстычнымі актамі напружаная


Нью-Ёрк. Два самалёты адначасна ўрэзаліся ў будынкі усясьветнага гандлёвага цэнтру, самыя вялікія будынкі ў Нью-Ёрку, гэтак званыя “блізняты”. Будынкі ахопленыя полымем, ніжнія кварталы Манхэттэна эвакуююцца. Колькасьць ахвяраў пакуль невядомая. Пасьля адбыўся яшчэ адзін вялікі выбух у сярэдзіне аднаго з будынкаў. У выніку – ўсе будынкі зьнішчаныя. Пад Вашынгтонам гарыць Пентагон , дзе месьціцца ваеннае ведамства ЗША. Частка Пэнтагону разбураная. Каля Дзярждэпартамэнту выбухнуў аўтамабіль. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў: “Два самалёты ўрэзаліся ў будынак усясьветнага гандлёвага цэнтру, гэта частка атакі на нашую краіну”. Буш таксама заявіў, што размаўляў з віцэ-прэзыдэнтам, мэрам Нью-Ёрку і дырэктарам ФБР у справе рассьледваньня тэракту. Усе авіярэйсы на ЗША перанесеныя на Канаду. У надзвычайным рэжыме працуюць шпіталі ў Нью-Ёрку і ў Вашынгтоне. Эвакуяваныя ўсе людзі зь Белага Дому ў Вашынгтоне, у Нью-Ёрку – з Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў. Цяпер эвакуяваны практычна ўвесь цэнтар сталіцы ЗША. Пачынаюцца эвакуацыі амэрыканскіх амбасадаў у некаторых краінах
XS
SM
MD
LG