НАЗРАНЬ. Ув апошнія 24 гадзіны ў Чачні, у 16-ці розных атаках чачэнскіх незалежнікаў, шэсьць расейскіх вайскоўцаў загінулі і 11 былі параненыя. Чацьвёра зь іх пацярпелі ў часе выбуху на чыгунцы паміж Аргунам і Ханкалой, у часе якога быў таксама пашкоджаны расейскі бронецягнік.