Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:33 ]  Косаўскія сэрбы возьмуць удзел ва ўсеагульных выбарах у Косаве


БЯЛГРАД. 90 тысячаў косаўскіх сэрбаў зарэгістраваліся для ўдзелу ва ўсеагульных выбарах у Косаве, прызначаных на лістапад сёлета. Паводле сэрбскага віцэ-прэм”ера Нябойшы Човіча, больш за 30 тысячаў зь іх зарэгістраваліся ў самім Косаве і каля 60 тысячаў – у цэнтральных раёнах Сэрбіі. У Косаве зараз пражываюць да ста тысячаў сэрбаў, каля дзьвюхсот тысячаў – зьяўляюцца ўцекачамі. Пасьля ваеннай апэрацыі НАТО ў Югаславіі ў 1999 годзе, скіраванай на спыненьне рэпрэсіяў супраць косаўскіх альбанцаў, -- сотні тысячаў касавараў-сэрбаў пакінулі край. Летась сэрбскія жыхары Косава байкатавалі выбары, патрабуючы забясьпечыць бясьпечнае вяртаньне сэрбскіх уцекачоў.
XS
SM
MD
LG