Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:16 ]  Кофі Анан прапануе адмяніць эмбарга на пастачаньне зброі Югаславіі


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан выказаў думку, што Югаславія выканала ўмовы Рады Бясьпекі ААН і цяпер эмбарга на пастачаньне зброі ў гэтую краіну можа быць адмененае. Забарона пастачаць зброю ў Югаславію была ўведзеная Радай Бясьпекі ў сакавіку 1998 году за рэпрэсіі рэжыму Мілошавіча супраць косаўскіх альбанцаў.
XS
SM
MD
LG