Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:38 ]  Злучаныя Штаты працягнуць супрацоўніцтва з Расеяй у пытаньні новай сыстэмы супрацьракетнай абароны


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Рычард Баўчар заявіў, што Злучаныя Штаты працягнуць супрацоўніцтва з Расеяй у пытаньні новай сыстэмы супрацьракетнай абароны. Паводле Баўчара, амэрыканскія і расейскія экспэрты ладзяць “інтэнсыўныя кансультацыі” па праблеме супрацьракетнай абароны. Чарговы раўнд адбудзецца на наступным тыдні ў Лёндане. Баўчар адзначыў, што Вашынгтон імкнецца распрацаваць новыя межы стратэгічнай бясьпекі, якія адпавядалі б узроўню супрацоўніцтва з Масквой. Гэтую заяву Баўчар зрабіў у сувязі з надрукаваным у чацьвер у газэце “Вашынгтон Поўст” выказваньнем намесьніка сакратара Рады Бясьпекі Расеі Алега Чарнова пра тое, што дзеля ўрэгуляваньня праблемы можа спатрэбіцца год ці нават болей.
XS
SM
MD
LG