ГААГА. Міжнародны трыбунал у ваенных злачынствах прызначыў адвакатаў былому прэзыдэнту Югаславіі Слабадану Мілошавічу, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і генацыдзе косаўскіх альбанцаў.
Дагэтуль Мілошавіч адмаўляецца ад абароны, сьцьвярджаючы, што ёе перададзены суду незаконна.
Задача трох адвакатаў, прызначаных трыбуналам, -- не абараняць інтарэсы падсуднага, а толькі кантраляваць захаваньне ягоных правоў.
Мілошавіч быў перададзены трыбуналу ў Гаазе ў чэрвені. Працэс над ім пачнецца ў наступным годзе.