Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:11 ]  Злучаныя Штаты маюць намер уважліва сачыць за хадой прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі


Вашынгтон. Злучаныя Штаты маюць намер уважліва сачыць за хадой прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаманту ЗША заявіў учора, што апошнімі месяцамі беларускія ўлады актывізавалі кампанію перасьледу і пагрозаў супраць апазыцыйных дзеячоў. Дзеяньні беларускіх уладаў, падкрэсьліў Баўчар, вымушаюць сумнявацца ў тым, што выбары ў Беларусі будуць справядлівымі і свабоднымі і што яны стануць адлюстраваньнем сапраўднай волі беларускага народу
XS
SM
MD
LG