Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:04 ]  Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон закончыў свой двухдзённы візыт у Маскву


МАСКВА. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон сёньня закончыў свой двухдзённы візыт у Маскву. Ён зазначыў, што ягоныя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Пуціным былі прыязныя і вельмі плённыя. Пасьля гэтага міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў абвясьціў, што Пуцін накіроўвае на Блізкі Ўсход свайго адмысловага пасланца Андрэя Ўдовіна. Пуцін у тэлефоннай гутарцы паінфармаваў пра зьмест сустрэчаў з Шаронам палестынскага лідэра Ясэра Арафата, аднак не паведаміў дэталяў гэтай гутаркі. Раней на гэтым тыдні міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс пры пасярэдніцтве адказнага за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіера Саляны сустрэўся з двума Арафатавымі дараднікамі. Пасьля сустрэчы было паведамлена, што Шарон і Арафат могуць сустрэцца ўжо на наступным тыдні, каб абмеркаваць умовы спыненьня агню. Тым часам сёньня ў рэгіёне працягваліся выбухі гвалту. Ізраільскія сілы абстралялі ракетамі сядзібу палестынскай службы бясьпекі ў паласе Газа, як цьвердзіць ізраільскае камандаваньне – у адказ на мінамётны абстрэл з боку палестынцаў.
XS
SM
MD
LG