Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:50 ]  У македонскім парлямэнце працягваецца абмеркаваньне мірнага пляну


СКОП’Е. Сёньня ў македонскім парлямэнце працягвалася абмеркаваньне мірнага пляну, скіраванага на вырашэньне сямімесячнага канфлікту ў Македоніі. Міністар замежных справаў Ёшка Фішэр заклікаў сёньня македонскіх заканадаўцаў падтрымаць мірны плян, аднак абвергнуў абвінавачаньні ў фінансавым ціску на Скоп’е. Падчас абмеркаваньня кансэрватыўныя дэпутаты парлямэнту выступалі супраць наданьня альбанцам шырэйшых палітычных правоў, як гэта прадугледжана ў мірным пляне. Для ўхваленьня мірнага пляну неабходная падтрымка двух трацінаў дэпутатаў парлямэнту. Тады кантынгент НАТО зможа аднавіць прыём зброі ад альбанскіх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG