Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:05 ]  Амэрыканскія кангрэсмэны і дэпутаты Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы прыбываюць у Беларусь для назіраньня за выбарамі


МЕНСК. Некалькі амэрыканскіх кангрэсмэнаў і дзевяць дэпутатаў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы мяюць сёньня прыбыць у Беларусь для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі. Сёньня на выбарах пачалося датэрміновае галасаваньне. Выбарцам дазваляецца прагаласаваць загадзя, калі яны дзеля паважных прычынаў ня могуць галасаваць у дзень выбараў. Апазыцыйны кандыдат Ганчарык скрытыкаваў гэтую практыку, заявіўшы, што яна дае ўладам магчымасцьь сфальсыфікаваць вынікі выбараў. Ён заклікаў выбарцаў ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні. Гэтую працэдуру таксама асудзілі назіральнікі з Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе. Лукашэнка сёньня паабяцаў, што пасьля выбараў выкіне з краіны місію АБСЭ на чале з Гансам-Георгам Вікам.
XS
SM
MD
LG