Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:03 ]  Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус зьбіраецца сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Бушам, каб заручыцца падтрымкай плянам уступленьня Літвы ў НАТО


ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус падчас сваёй паездкі ў Злучаныя Штаты зьбіраецца сустрэцца з прэзыдэнтам Джорджам Бушам, каб заручыцца падтрымкай плянам уступленьня Літвы ў НАТО. Выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, Адамкус сказаў, што Літва «мусіць спалучыць усе намаганьні палітыкаў і грамадзтва», каб атрымаць запрашэньне ў НАТО і ў Эўрапейскі Зьвяз. Літва разам з Латвіяй і Эстоніяй спадзяюцца атрымаць запрашэньне ў НАТО падчас саміту альянсу ў Празе ў канцы наступнага году. Расея выступае супраць пашырэньня НАТО на Ўсход і асабліва на балтыйскія краіны. Візыт Адамкуса ў Злучаныя Штаты пачнецца 9 верасьня.
XS
SM
MD
LG