Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  Эўрапейскі Зьвяз спрабуе дасягнуць кансэнсусу на канфэрэнцыі ААН у праблеме расізму


ВАШЫНГТОН. Эўрапейскі Зьвяз спрабуе дасягнуць кансэнсусу на канфэрэнцыі ААН у праблеме расізму, што адбываецца ў паўдзённаафрыканскім горадзе Дурбан. Міністар замежных справаў Бельгіі Луі Мішэль, які прадстаўляе Эўразьвяз, заявіў, што дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу мае намер падрыхтаваць “зусім новы тэкст” заключнага дакумэнту. Злучаныя Штаты і Ізраіль адклікалі свае дэлегацыі пасьля таго, як ім не ўдалося дамагчыся прыбраць з тэксту заключнага дакумэнту,як яны лічуць, антыізраільскіх і антысэміцкіх фармулёвак. У Вашынгтоне дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што на ягоную думку, Канфэрэнцыя ААН ня можа спрычыніцца да барацьбы супраць расізму. Амаль адразу ж пасьля заявы Паўэла міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў у Ерусаліме, што дэлегацыі арабскіх краінаў на канфэрэнцыі выступаюць з заклікамі да вайны. Сёньня генэральны сакратар Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў Кофі Анан выказаў шкадаваньне з нагоды таго, што ЗША і Ізраіль пакінулі канфэрэнцыю ААН супраць расізму ў Паўдзённай Афрыцы. Заявы са шкадаваньнямі зрабілі таксама некаторыя праваабарончыя арганізацыі.
XS
SM
MD
LG