КАЛЯДНАЯ ВЫСПА (АЎСТРАЛІЯ). Сёньня аўстралійскі вайсковы вадаплаў забраў больш як 430 уцекачоў з борту нарвэскага сухагрузу, які тыдзень знаходзіўся ля берагоў Каляднай выспы. Цяпер уцекачоў вязуць у Папуа Новую Гвінею, адкуль іх самалётамі перакінуць у Новую Зэляндыю і краіну-выспу Наўру ў Ціхім Акіяне. Цягам тыдня ўцекачы былі на борце грузавога вадаплава, які падабраў іх з парома. Аўстралія не дазволіла ім высадзіцца на сваю тэрыторыю і заявіла, што квота на прыём эмігрантаў вычарпаная. Праваабарончыя арганізацыі, у сувязі зь дзеяньнямі ўладаў, зьвярнуліся ў суд. Канчатковай пастановы ў гэтай справе пакуль няма.