Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  У сядзібе прарасейскай адміністрацыі ў Грозным выбухнула бомба


МАСКВА. Сёньня ў сталіцы Чачні Грозным у выніку выбуху ў Доме ўраду, загінула прынамсі адна жанчына. Кіраўнік расейскай вайсковай адміністрацыі рэспублікі Сяргей Кізін сказаў, што бомба была закладзеная на другім паверсе будынку. Выбух адбыўся ў часе, калі на трэцім паверсе кіраўнік прамаскоўскай адміністрацыі Чачні Ахмад Кадыраў праводзіў нараду свайго кабінэту. Ніхто з удзельнікаў нарады не пацярпеў. Прарасейскае кіраўніцтва Чачні пачало працаваць у красавіку. Яно закліканае сымбалізаваць кантроль Масквы над рэспублікай. Адказнасьці за выбух ня ўзяў на сябе ніхто.
XS
SM
MD
LG