ДУРБАН (ПАЎДЗЁННААФРЫКАНСКАЯ РЭСПУБЛІКА). Сёньня дыпляматы працягвалі спробы ўратаваць Канфэрэнцыю ААН у справах расізму, якая завязла ў спрэчках вакол Ізраілю, арабскіх краінаў і Злучаных Штатаў. Дыпляматы са Злучаных Штатаў і нарвэгіі вядуць за кулісамі канфэрэнцыі перамовы ў спробе знайсьці кампраміс наконт фармулёўкі ў праекце заключнага дакумэнту, дзе Ізраіль называецца расісцкай дзяржавай за ягоную палітыку ў дачыненьні да палестынцаў. Выступаючы ў чацьверты дзень Канфэрэнцыі Супраць Расізму, кіраўнік ізраільскай дэлегацыі Мардэхай Ядыд сказаў, што спасылкі на Ізраіль гэта найбольшыя праявы расізму на міжнароднай канфэрэнцыі ад часу Другой сусьветнай вайны. Генэральны сакратар Лігі Арабскіх Краінаў Амр Муса сказаў сёньня, што толькі збалянсаваная і прымальная для ўсіх дэклярацыя наконт Блізкага Ўсходу будзе сур’ёзна разглядацца на канфэрэнцыі. Ён заявіў, што арабскія краіны сур’ёзна працуюць над пошукам кампрамісу ў гэтай справе.