Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:18 ]  Аўстралійскі ваенны карабель перавязе ўцекачоў у Новую Зэляндыю і ў ціхаакіянскую дзяржаву-востраў Наўру


СЫДНЭЙ. Прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон Гаўард паведаміў, што 460 уцекачоў, магчыма, будуць узятыя на борт аўстралійскага ваеннага карабля і перавезеныя ў Новую Зэляндыю і ў ціхаакіянскую дзяржаву-востраў Наўру. Шукальнікі прытулку – у пераважнай большасьці афганцы – былі ўзятыя на борт нарвэскага гандлёвага карабля каля берагоў Каляднага востраву, што належыць Аўстраліі. Нарвэжцы ўратавалі ўцекачоў, калі пачаў тануць інданэзійскі паром, на якім тыя плылі ў бок Аўстраліі. Шэсьць дзён Аўстралія забараняла высадку ўцекачоў, пакуль учора прэм’ер Гаўард не дамовіўся пра высылку іх у Новую Зэляндыю і Наўру, якія згадзіліся прыняць уцекачоў і разгледзець іхныя заявы аб прытулку. Аднак дагэтуль застаецца няясным - як і калі ўцекачы пакінуць нарвэскі карабель.
XS
SM
MD
LG