БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз паведаміў, што ён павялічвае колькасьць сваіх назіральнікаў у Македоніі з 19 да 29. Калі будзе патрэба, то магчымае павелічэньне гэтай лічбы. Пра гэта заявіў галоўны каардынатар замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна.
Няўзброеныя назіральнікі сочаць за вяртаньнем дахаты ўцекачоў, аднаўленьнем раней пашкоджаных будынкаў і іншымі гуманітарнымі працэсамі.
Між тым, міністар замежных справаў Іленка Мітрэва заклікала Эўразьвяз дапамагчы выцягнуць Македонію з эканамічнай катастрофы.
Сёньня група македонскіх уцекачоў заблякавала галоўную магістраль краіны: аўтамабільную дарогу Бэлград – Скоп”е, каб прыцягнуць увагу да лёсу 67 тысячаў македонцаў, якія ў выніку канфлікту вымушаныя былі пакінуць свае дамы на поўначы краіны.