Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  Талібы забаранілі дзейнасьць яшчэ дзьвюх гуманітарных арганізацыяў


КАБУЛ. Талібы, без усялякіх тлумачэньняў, сёньня забаранілі дзейнасьць у Кабуле яшчэ дзьвюх міжнародных гуманітарных арганізацыяў. Прадстаўніцтвы былі зачыненыя, а супрацоўнікам-замежнікам загадана цягам 24 гадзінаў пакінуць межы Афганістану. У офісах арганізацыяў адбыліся ператрусы. Месяц таму ў КАбуле было зачыненае прадстаўніцтва “Прытулак – сёньня”. 24 ейныя супрацоўнікі – 8 замежнікаў і 14 грамадзянаў Афганістану – былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў місіянэрскай дзейнасьці. З тых часоў яны знаходзяцца ў зьняволеньні. Талібы вырашылі судзіць іх згодна з законамі шарыяту.
XS
SM
MD
LG