Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:15 ]  У мэтах бясьпекі зачыненыя амбасады ЗША ў Баўгарыі і Румыніі


Вашынгтон. Сёньня, у мэтах бясьпекі былі зачыненыя для наведнікаў амбасады Злучаных Штатаў у Баўгарыі і Румыніі. Афіцыйныя асобы заявілі, што амбасады ізноў будуць адчыненыя, але не сказалі калі. Падрабязнасьці таксама невядомыя. У чэрвені Дзяржаўны дэпартамант Злучаных Штатаў папярэдзіў грамадзянаў краіны пра магчымую небясьпеку ў часе падарожжаў і пражываньня за мяжой. Папярэджаньне тычылася магчымасьці нападаў на амэрыканцаў з боку груповак Усамы Бін Ладэна, якога абвінавачваюць у плянаваньні выбухаў амбасадаў Злучаных Штатаў у Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе. Невядома ці гэтае папярэджаньне зьвязанае з сёньняшнім абмежаваньнем у працы амбасадаў у Сафіі і Бухарэсьце.
XS
SM
MD
LG