Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:36 ]  У Сакрамэнта, ЗША, арыштаваны Мікалай Солтыс – забойца сям”і з 6 чалавек


САКРАМЭНТА, ЗША. Афіцыйна паведамляецца, што ўкраінскі эмігрант, які падазраецца ў забойстве сям”і з шасьці чалавек, уключна з цяжарнай жонкай, сёньня быў арыштаваны. Арыштам Мікалая Солтыса каля дому ягонай маці ў Сакрамэнта, сталіцы амэрыканскага штату Каліфорнія, завершыўся 10-дзённы агульнанацыянальны вышук забойцы. Афіцыйныя асобы паведамілі, што 27-гадовы эмігрант хаваўся ў двары дому маці. Ён абвінавачваецца ў забойстве сваёй жонкі, трохгадовага сына і яшчэ чатырох сваякоў.
XS
SM
MD
LG