Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Аўстралійскі консул павіншаваў з днём нараджэньня арыштаваную талібамі Дыяну Томас


Кабул. Сёньня арыштаваная талібамі грамадзянка Аўстраліі Дыяна Томас у сувязі з днём нараджэньня атрымала кветкі ад аўстралійскага консула. Сёньня ж, Дыяна Томас і іншы арыштаваны аўстраліец Пітэр Бунч прайшлі мэдычны агляд у лекара Міжнароднай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Паводле консула Аластара Адамса, абодвы арыштаваныя – здаровыя. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Талібану сказаў, што бацькам двух арыштаваных грамадзянак Злучаных Штатаў, будзе дазволеная яшчэ адна сустрэча зь імі. Чатыры грамадзяніны Нямеччыны (трое зь іх – жанчыны) – складаюць яшчэ адну частку групы з васьмі арыштаваных супрацоўнікаў міжнароднай гуманітарнай місыі, якіх абвінавачваюць у прапагандзе хрысьціянства ў Афганістане. Супрацоўнікі консульстваў Нямеччыны і Злучаных Штатаў чакаюць сустрэчы са сваімі арыштаванымі грамадзянамі, якая адбудзецца ў хуткім часе
XS
SM
MD
LG