Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:40 ]  Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у правох чалавека Мэры Робінсан усклала на Аўстралію найбольшую адказнасьць за лёс больш як чатырох сотняў уцекачоў


СЫДНЭЙ. Сёньня Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у правох чалавека Мэры Робінсан сказала, што перадусім Аўстралія мае адказнасьць за лёс больш як чатырох сотняў уцекачоў, якія знаходзяцца на нарвэскім вадаплаве ў аўстралійскіх тэрытарыяльных водах. Яна заявіла, што ўцекачы (пераважна афганцы) мусяць быць прынятыя ў найбліжэйшым порце. У нядзелю з парому, які кіраваўся ў Аўстралію зь Інданэзіі, гэтых людзей узяў на свой борт нарвэскі вадаплаў. Нягледзячы на паведамленьні, што стан уцекачоў задавальняючы, капітан Арн Рынан заявіў, што санітарныя ўмовы на вадаплаве неадпаведныя. Аўстралія і Інданэзія адмовіліся прыняць уцекачоў. Тым часам афіцыйныя асобы аўстралійскага штату Куінслэнд падазраюць, што яшчэ адзін вадаплаў, які кіруецца да ўзьбярэжжа Аўстраліі з Ганконгу, мае на сваім борце 35-40 нелегальных імігрантаў.
XS
SM
MD
LG