СКОП’Е. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што месячная місія НАТО ў Македоніі можа быць працягнутая на некалькі дзён, аднак ён выказаў сумнеў наконт доўгатэрміновага ўдзелу Альянсу ў міратворчай апэрацыі. У артыкуле ў сёньняшнім нумары газэты Financial Times Робэртсан піша, што НАТО ня можа забясьпечыць доўгатэрміновае вайсковае вырашэньне праблемаў Македоніі. Гэтыя праблемы, на ягоную думку, патрабуюць палітычных рашэньняў. Паводле Робэртсана, цяперашняя місія прыёму зброі ад альбанскіх паўстанцаў ня мае на мэце канчатковае вырашэньне македонскага крызысу. Гэта толькі частка мірнага пляну, узгодненага з македонскімі палітыкамі.