Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:54 ]  Більяна Плаўшыч будзе вызваленая са зьняволеньня да пачатку судовага працэсу


Гаага. Міжнародны ваенны трыбунал сёньня паведаміў, што былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Більяна Плаўшыч будзе вызваленая са зьняволеньня да пачатку судовага працэсу. Яна будзе вызваленая ўмоўна і ёй будзе дазволена пражываць у Рэспубліцы Сэрбія. Плаўшыч абвінавачваецца ў гэнацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці і ваенных злачынствах ў сувязі з той рольлю, якую яна адыгрывала ў басьнійскай вайне 1992 – 95-га гадоў. Судзьдзя Рычард Мэй адзначыў, што Плаўшыч будзе вызваленая ў найбліжэйшы час. Трыбунал пакуль што не прызначыў дату працэсу над Плаўшыч, але чакаецца, што ён пачнецца на пачатку наступнага году.
XS
SM
MD
LG