Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:39 ]  Лідары ўладнай кааліцыі Сэрбіі ня будуць заклікаць да перадчасных парлямэнцкіх выбараў сёлета


Бялград. Лідары ўладнай кааліцыі Сэрбіі ня будуць заклікаць да перадчасных парлямэнцкіх выбараў сёлета – ня гледзячы на сур’ёзныя ўнутраныя рознагалосьсі. Гэтая заява была зробленая сёньня раніцай, пасьля перамоваў у справе разьвязаньня ўрадавага крызысу. На думку старшыні сэрбскага парляманту Драгалюба Мічунавіча, датэрміновыя выбары ва ўмовах эканамічных цяжкасьцяў выгодныя левым сілам і скрайнім нацыяналістам. Палітычная сытуацыя ў Сэрбіі загайстрылася пасьля таго, як прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі, лідарам якой ёсьць Ваіслаў Каштуніца, выйшлі з ураду Сэрбіі. Прэзыдэнт Югаславіі крытыкуе сэрбскі ўрад за няздольнасьць эфэктыўна змагацца з хабарніцтвам і сувязі з арганізаванай злачыннасьцю. Прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джындзіч адрынуў абвінавачаньні з боку Каштуніцы як безпадстаўныя.
XS
SM
MD
LG