Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:06 ]  Злучаныя Штаты выказалі сумнеў у тым, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі будуць свабодныя і справядлівыя


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выказалі сумнеў у тым, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 9 верасьня будуць свабодныя і справядлівыя, нават калі беларускія ўлады раптам зьменяць свае паводзіны. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага Дэпартамэнту пералічыў учора сьпіс парушэньняў, учыненых рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў часе падрыхтоўкі да выбараў. Баўчэр падкрэсьліў, што незалежныя сродкі масавай інфармацыі сутыкаюцца зь перасьледам, уключна з канфіскацыяй тыражоў газэт, дзе друкуецца інфармацыя пра кандыдатаў ад апазыцыі. Баўчэр зазначыў: «Гэтыя выпадкі – толькі асобныя прыклады таго, як рэжым Лукашэнкі пастаянна ўмешваецца і перашкаджае выбарчаму працэсу. Такія дзеяньні толькі падрываюць веру міжнароднай супольнасьці ў тое, што ўлады Беларусі выканаюць абавязаньне забясьпечыць свабодныя і справядлівыя выбары». Баўчэр таксама заявіў, што Злучаныя Штаты разьлічваюць на поўнае і адкрытае расьследаваньне заяваў, што менскія афіцыйныя ўлады выкарысталі гэтак званыя «эскадроны сьмерці» дзеля забойства Лукашэнкавых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі. Баўчэр сказаў журналістам, што выстаўленыя абвінавачаньні дагэтуль не даказаныя, але Злучаныя Штаты ставяцца да гэтых абвінавачаньняў сур’ёзна. Лукашэнка катэгарычна адпрэчыў інфармацыю пра «эскадроны сьмерці», назваўшы яе выдумкай апазыцыі і заходняй прапагандай супраць яго.
XS
SM
MD
LG