ЕРУСАЛІМ. Палестынцы працягваюць абстрэльваць гэбрайскае паселішча Гіло ў ваколіцах Ерусаліму, нягледзячы на ўвод ізраільскага войска ў кантраляваную палестынцамі вёску Бэйт Джала. З прычыны няспыннага палестынскага абстрэлу, ізраільскія танкі і вайсковыя аддзелы плянуюць заставацца ў вёсцы да далейшых распараджэньняў. У выніку гарматнага і мінамётнага абстрэлу ў гэбрайскім паселішчы ёсьць разбурэньні, аднак пра ахвяры пакуль не паведамляецца. Галоўны саюзьнік Ізраілю Злучаныя Штаты Амэрыкі – заклікалі Ізраіль вывесьці свае сілы з палестынскай вёскі, заявіўшы, што ўвод войска толькі пагоршыць сытуацыю. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр таксама заклікаў палестынцаў спыніць атакі на ізраільскіх жыхароў.