Вена. Генэральны сакратар НАТА Кофі Анан заявіў, што ён спадзяецца, што ЗША возьмуць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў справе расізму, якая распачынаецца ў Паўдзённай Афрыцы на гэтым тыдні.
Паводле Анана, кожная краіна мае сувэрэннае права ўдзельнічаць, ці не ў канфэрэнцыі, але форум ў Паўдзённай Афрыцы мае важнае значэньне для лёсу сьвету.
Учора прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту ЗША Рычард Баўчэр паведаміў, што Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл не паедзе ў Дурбан на знак пратэсту супраць вызначэньня Ізраілю ў адным з дакумэнтаў канфэрэнцыі як расісцкай акупацыйнай дзяржавы.
Паводле Баўчэра, ЗША пакуль ня вырашылі, на якім узроўні і ці ўвогуле, яны будуць браць удзел у канфэрэнцыі