Менск. Сёньня ўвечары, ў часе выступу па тэлевізіі, Аляксандар Лукашэнка адхіліў абвінавачаньні ў бок ягонай службы бясьпекі ў тым, што яна зьнішчыла двух ягоных палітычных супернікаў. Ён зганьбаваў паказанае ўчора па расейскім тэлебачаньні відэа, на якім два чалавекі, якія называюць сябе былымі супрацоўнікамі КГБ, цьвердзяць, што зьніклыя апазыцыянэры былі забітыя.
Лукашэнка сказаў, што відэа было прысланае з Захаду, каб атруціць народны розум напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.