Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:03 ]  У Маскве адбыліся расейска-ярданскія перамовы


Масква. Ярданія заклікала Расею адыгрываць большую ролю ў блізкаўсходнім крызысе, уключна з сытуацыяй у Іраку. Ярданскі кароль Абдула , які знаходзіцца зь візытам у Маскве, заявіў падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, што абедзьве краіны павінны працаваць супольна ў справе рэгіянальных канфліктаў. Пуцін заявіў, што Арабскія нацыі маюць прыкласьці больш намаганьняў дзеля разьвязаньня праблемы Іраку, які знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі з 1991 году. Пуцін таксама скрытыкаваў Савудаўскую Арабію і Кувэйт за наяўнасьць на іхных тэрыторыях базаў, зь якіх брытанскія і амэрыканскія самалёты робяць патрульныя вылеты над Іракам. У перамовах браў удзел кіраўнік Рособоронэкспорту Кірыл Белянінаў. Учора Абдула азнаёміўся з анты-танкавай абарончай сыстэмай. Расейская прэса паведаміла, што Ярданія зацікаўленая ў куплі высока-дакладнай зброі для сухапутных войскаў. Сёньня ў Брусэлі міністар замежных справаў Бэльгіі Луі Мішэль заклікаў Расею і ЗША зрабіць крокі дзеля таго, каб прымусіць палестынцаў і Ізраіль спыніць гвалт на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG