Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  Заходнія дыпляматы спадзяюцца зноў спаткацца са зьняволенымі ў Кабуле.


Кабул. Заходнія дыпляматы паведамілі, што яны спадзяюцца на наступныя спатканьні з васьмю зняволенымі ў афганскай сталіцы Кабуле супрацоўнікамі міжнароднай гуманітарнай арганізацыі за пропаведзь хрысьціянства. Нямецкі дыплямат Гэльмут Ландэс паведаміў пасьля перамоваў з талібскімі ўладамі, што спатканьне можа адбыцца сёньня ўвечары ці заўтра. Тры дыпляматы з зь Нямеччыны, Аўстраліі і ЗША прыбылі ўчора з Пакістану ў Кабул і мелі спатканьне са зьняволенымі. Амэрыканскі дыплямат Дэвід Донах”ю паведаміў, што арыштаваныя маюць добры стан здароўя. Чатыры немцы, два аўстралійцы і два амэрыканцы арыштаваныя разам з 16 афганскімі калегамі больш за тры тыдні таму і абвінавачаныя ў пропаведзі хрысьціянства сярод афганскіх мусульманаў, што забаронена талібанскім правам.
XS
SM
MD
LG