Крофард, Тэксас, ЗША. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што ЗША выйдуць з супрацьракетнае дамовы тады, калі гэта будзе карысным для Амэрыкі. Буш таксама сказаў учора ў штаце Тэксас, дзе ён мае вакацыі, што супрацьракетная дамова замінае плянам ягонай краіны ствараць ракетную абарончую сыстэму, і што ён зробіць гэта зразумелым для Пуціна.
У Маскве намесьнік Дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях кантролю над уззбраеньнямі Джон Болтан плянуе сёньня сустрэцца з міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. Раней на гэтым тыдні ў Маскве Болтан абмяркоўваў пляны ЗША ў справе стварэньня супрацьракетнае сыстэмы зь іншымі высокімі афіцыйнымі асобамі Расеі.