Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:03 ]  У Косаве адбываюцца пратэсты супраць вяртаньня сэрбаў


ПРЫШЦІНА. Больш за 2000 косаўскіх альбанцаў пратэставалі сёньня супраць рашэньня НАТО дазволіць невялікай групе сэрбаў вярнуцца ў родную вёску. Удзельнікі пратэсту прайшлі маршам празь мястэчка Істак, несучы транспаранты з надпісамі: «Вы вяртаеце тых, хто забіваў нас». Дэманстранты таскама цьвердзілі, што яшчэ зарана пачынаць рэпатрыяцыю сэрбаў. На мінулым тыдні 54 сэрбы вярнуліся ў вёску Асоянэ каля Істаку, адкуль яны мусілі ўцячы два гады таму. Найвышэйшы камісарыят ААН у справах уцекачоў, які арганізаваў рэпатрыяцыю, падаў яе як спробную акцыю. Усяго каля 200 тысячаў сэрбаў і прадстаўнікоў іншых мяншыняў пакінулі Косава пасьля НАТАўскага бамбаваньня ў 1999 годзе, зь іх амаль ніхто не вярнуўся назад.
XS
SM
MD
LG